АЛМАТЫ. Міжнародны нафтавы кансорцыюм знайшоў у Казахстане новае багатае нафтавае радовішча ў Касьпійскім моры. Паводле ацэнак, радовішча можа даваць больш за 4 тысячы барэляў нафты ў дзень. Лічыцца, што Касьпійскае мора мае трэція па велічыні запасы нафты ў сьвеце і што ў асноўным яны месьцяцца ў тым сэктары, які належыць Казахстану.