Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад выбуху бомбы ў афганскай мячэці загінулі 6 чалавек


КАБУЛ. Ад выбуху бомбы ў мячэці ў афганскай правінцыі Ганзі загінулі шэсьць чалавек, у тым ліку два супрацоўнікі ААН. У мячэці адбывалася рэгістрацыя на выбары, якія маюць адбыцца ў Афганістане хуткім часам. Фундамэнталісцкі рух “Талібан” абвясьціў, што будзе змагацца з усімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу. Тым часам міжнародная гуманітарная арганізацыя “Мэдыкі бязь межаў” заявіла, што спыніць працу ў Афганістане, бо афганскі ўрад не знайшоў нападнікаў, якія забілі пяцёх супрацоўнікаў гэтай арганізацыі ў чэрвені.
XS
SM
MD
LG