БАКУБА (ІРАК). Ад выбуху бомбы каля паліцэйскага пастарунку ў ірацкім горадзе Бакуба загінулі прынамсі 68 чалавек і былі параненыя больш за 50.
Паводле ірацкай паліцыі, бомбу выбухнуў у машыне тэрарыст-самагубца. Тым часам амэрыканскія вайкоўцы кажуць, што падчас сумеснай апэрацыі акупацыйных і ірацкіх войскаў каля гораду Суварыя былі забітыя 35 паўстанцаў і ўзятыя ў палон яшчэ 40. Таксама загінулі 7 ірацкіх вайкоўцаў.