(Карэспандэнтка: ) “Выступаючы ў часе нарады, прысьвечанай выбарам, Аляксандар Лукашэнка казаў пра тое, што ён хоча, каб у парлямэнце было дастаткова жанчын – недзе 40 адсоткаў, былі прадстаўлены моладзь, вэтэраны, каб 30 адсоткаў цяперашніх дэпутатаў прайшлі ў новы парлямэнт. Скажыце, калі ласка, якім Вы бачыце новы парлямэнт?”
(Спадарыня: ) “Я думаю, там жанчын будзе мала. Гэта дэмагогія ўсё”.
(Спадарыня: ) “Чаму не? Жанчына заўсёды павінна быць у палітыцы. Але загадаць ня можна, напэўна”.
(Карэспандэнтка: ) “На Вашую думку, гэта рэальна, каб выбары прайшлі ў адзін тур?”
(Спадарыня: ) “Напэўна, не. У нашай краіне – не”.
(Спадар: ) “Парлямэнт павінен быць такім, якім яго бачыць народ, а не такім, як яго бачыць Лукашэнка, – дэмакратычным. У ім мусяць быць прадстаўлены ўсе партыі. Квот гэтакіх не павінна быць, як за савецкім часам. Усе гэтыя датэрміновыя галасаваньні… Проста дураць галаву людзям”.
(Спадарыня: ) “Канечне, каб жанчыны былі. Урэшце рэшт жанчыны аўтамабілямі, цягнікамі кіруюць… Жанчын павінна быць нават 50 адсоткаў”.
(Карэспандэнтка: ) “Якім Вам бачыцца новы парлямэнт?”
(Спадар: ) “Жанчыны таксама павінны быць”.
(Спадар: ) “Тут нават ня ў лічбах справа. Каб разумныя былі”.
(Карэспандэнтка: ) “Выказвалася прапанова з боку Аляксандра Лукашэнкі, каб выбары прайшлі ў адзін тур. Як вы лічыце, ці рэальна гэта?”
(Спадар: ) “Гэта было б таньней для народу”.
(Спадар: ) “У парлямэнце павінны быць прадстаўлены людзі рознага ўзросту, розных заняткаў, якія ведаюць усё, што адбываецца ў краіне, якія могуць зьмяніць нешта й зрабіць нешта добрае для нашай краіны. Я лічу, што патрэбны два туры, таму што за першы тур немагчыма выбраць аднаго зь лепшых дэпутатаў”.
(Спадар: ) “Каб законы праходзілі ня так “на ўра”, а каб яны абмяркоўваліся, гэтыя законы. І няважна, колькі ў адсотках жанчын і мужчын. Каб там былі спэцыялісты”.
(Спадар: ) “Учора, паслухаўшы прэзыдэнта, я ўпэўніўся ў адным: парлямэнт у нас будзе, перш за ўсё, прэзыдэнцкім. Гэтая абсурдная заява, што лішніх грошай выдаткоўвацца ня будзе на другі тур… Гэта гаворыць само за сябе”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці рэальна правесьці выбары ў адзін тур?”
(Спадарыня: ) “Гледзячы па тым, як у нас раней адбываліся выбары, думаю, што не атрымаецца”.
(Спадар: ) “Апошнім часам народ у нас вельмі пасіўны”.
(Спадарыня: ) “Калі будуць у нас роўныя ўмовы для ўсіх, то тады, мне падаецца, у адзін тур ніяк не адбудуцца”.