Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет Свабоднага прафсаюзу ў цэнтры Полацку


Сёньня ўвечары актывісты рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу зладзілі ў цэнтры Полацку пікет супраць прымусовага пераводу работнікаў на кантрактную форму працы. Акцыя была дазволена ўладамі і ў ёй бралі ўдзел 10 прафсаюзных актывістаў.

Непадалёку ад месца правядзеньня пікету былі заўважаныя міліцыянты, а таксама работнікі мясцовага гарвыканкаму. Пры гэтым выканкамаўскія службоўцы неўзабаве пайшлі дахаты, а міліцыянты сядзелі ў машыне і чыталі газэты, якія распаўсюджвалі пікетоўцы. Апроч газэтаў ды бюлетэняў гэтым разам распаўсюджваліся таксама матэрыялы, прысьвечаныя барацьбе сябраў Свабоднага прафсаюзу за свае правы. У прыватнасьці, пра змаганьне работніцы прадпрыемства “Наваполацакнафтапастаўка” Тацяны Доўжык, якая, нягледзячы на пагрозу звальненьня, адмовілася падпісаць працоўны кантракт.
XS
SM
MD
LG