СЭУЛ. Звыш 200 уцекачоў з Паўночнай Карэі прыбылі ў Паўднёвую Карэю празь неназваную трэцюю краіну. Паводле паўднёвакарэйскага боку, гэта найбольшая група перабежчыкаў у гісторыі камуністычнага рэжыму КНДР. Чакаецца, што яшчэ каля 200 уцекачоў з КНДР прыбудзе ў Паўднёвую Карэю найбліжэйшымі днямі.