Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія прадстаўнікі перадвыбарчых кааліцыяў падпісалі пагадненьне пра супрацоўніцтва


ВІЦЕБСК. Ініцыятыва сыходзіла ад Паўла Севярынца, які ачольвае перадвыбарчую кааліцыю “Маладая Беларусь”. Ён прапанаваў адмовіцца ад узаемнае крытыкі ў часе перадвыбарчае кампаніі, а таксама пэрыядычна праводзіць сустрэчы дзеля абмену інфармацыяй, каб каардынаваць працэс назіраньня за выбарамі ды магчымую абарону іхных праўдзівых вынікаў. “Мы ініцыявалі гэты працэс, паколькі я маю досьвед такой працы ў Менску. І калі нават гэта не ўдалося зрабіць на ўзроўні Менску, то варта зрабіць такое ў Віцебску: перад абліччам аўтарытарнага рэжыму неабходна яднаць свае высілкі”, сказаў Севярынец. Ініцыяванае кіраўніком “Маладой Беларусі” пагадненьне падпісалі віцебскія прадстаўнікі партыяў, якія ўваходзяць у іншыя перадвыбарчыя кааліцыі, – эўрапейскую кааліцыю Свабодная Беларусь ды “Пяцёрка +”.
XS
SM
MD
LG