Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапанаваны рэфэрэндум у Літве


ВІЛЬНЯ. Прыхільнікі былога літоўскага прэзыдэнта Раландаса Паксаса зьвярнуліся ў цэнтральную выбарчую камісію Літвы з прапановай правесьці рэфэрэндум. На галасаваньне яны прапануюць вынесьці шэсьць пытаньняў, у тым ліку пытаньне аб увядзеньні ў Літве дзьвюхпалатнага парлямэнту і аб скасаваньні выбараў па партыйных сьпісах. Сярод іншых прапаноў – тое, каб мінімальны памер пэнсіі ня быў ніжэйшы за 80 працэнтаў ад мінімальнага заробку. Паводле літоўскага штодзёньніка “Рэспубліка”, прапанову аб рэфэрэндуме можна разглядаць, як пачатак выбарчай кампаніі кааліцыі былога прэзыдэнта Паксаса. Паксас сёлета згубіў сваю пасаду праз імпічмэнт за парушэньні Канстытуцыі.
XS
SM
MD
LG