Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і Расеі


КІЕЎ. У Крыме сёньня адбываецца працоўная сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і Расеі Леаніда Кучмы і Ўладзімера Пуціна. Два лідэры сустрацаюцца ў Лівадзійскім палацы ў Ялце. На сустрэчы маюць прысутнічаць прадстаўнікі дзелавых колаў Расеі і Украіны. А потым заплянаваная сустрэча прэзыдэнтаў сам-на-сам. Напярэдадні сустрэчы крымская філія расейскага агенцтва навінаў “Новы рэгіён” паведаміла (цытую) “Не выключаецца, што на перамовах з Кучмам расейскі прэзыдэнт прапануе сваю дапамогу ці нават плян кампаніі ў дыскрэдытацыі галоўнага ўкраінскага нацыяналіста Віктара Юшчанкі” .
XS
SM
MD
LG