Ініцыятыва правядзеньня грамадзкага галасаваньня зыходзіла ад Уладзімера Радзівончыка і Сяржука Бахуна. Спадар Радзівончык – намесьнік старшыні абласной арганізацыі АГП, а спадар Бахун узначальвае берасьцейскую філію Маладога Фронту.
Грамадзкае галасаваньне ладзілася цягам двух дзён на некалькіх рынках Берасьця і Пружанаў. Агулам удзел у ім прынялі 838 чалавек. Пасьля падсумаваньня вынікаў высьветлілася, што 91% прагаласаваўшых выказаліся супраць таго, каб Аляксандар Лукашэнка меў магчымасьць балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду на трэці тэрмін.
Арганізатары галасаваньня кажуць, што рабілі ўсё, каб гэтая ініцыятыва ўспрымалася сур’ёзна. У прыватнасьці, яны падрыхтавалі бюлетэні й адмысловыя скрыні, якія былі належным чынам апячатаныя, а за хадой галасаваньня назіралі прадстаўнікі розных палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.
Адзін з ініцыятараў правядзеньня галасаваньня Ўладзімер Радзівончык наступным чынам пракамэнтаваў ягоныя вынікі:
(Радзівончык: ) “Я лічу вынікі народнага рэфэрэндуму больш чым пасьпяховымі. Людзі вельмі сур’ёзна ставіліся да гэтага мерапрыемства. І яшчэ: ня трэба быць абыякавымі і пагаджацца з тым, што ўсё роўна нічога ня зьменіцца. Мы павінны выказаць сваё цьвёрдае “не” не дзесьці на кухні, а разам сабрацца і сказаць “не”, як гэта адбылося сёньня”.
Ініцыятары галасаваньня нагадваюць, што законных падставаў, каб падоўжыць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы, ў Аляксандра Лукашэнкі няма.
Плянуецца, што неўзабаве грамадзкае галасаваньне адбудзецца таксама ў Івацэвічах.