Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай зноў вылучаецца на прэзыдэнта Аўганістану


КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сёньня афіцыйна вылучыў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкія выбары, што маюць адбыцца ў гэтай краіне 9 кастрычніка. Карзай таксама абвясьціў, што адным з кандыдатаў на дзьве пасады віцэ-прэзыдэнтаў будзе Ахмад Зія Масуд, цяперашні пасол Аўганістану ў Расеі. Ягоны брат, Ахмад Шаг Масуд у свой час быў адным зь лідэраў супраціву падчас савецкай акупацыі Аўганістану і быў забіты ў верасьні 2001 году.
XS
SM
MD
LG