Я зьвязаўся з ахвярай нападу, старшынём Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леанідам Арловым. І ён распавёў, што адбылося зь ім у мінулую нядзелю, а зь ягоным сябрам спадаром Петуховым – у суботу:
(Арлоў: ) “Мяне ў бязьлюдным месцы па дарозе з дому да офісу, каля кургану Славы, ударылі ззаду з правага боку па галаве. Калі я ачуняў, на месцы здарэньня ўжо нікога не было. Не было маёй сумкі з дакумэнтамі – там пашпарт, вайсковы білет, дамавая кніга (я ў гэты час перапрапісваўся), а таксама гадзіньніка. Я заявіў у міліцыю. Прыяжджалі на месца здарэньня, глядзелі, заведзена крымінальная справа.
Другое здарэньне, за дзень да нападу на мяне, адбылося са старшынём першаснай гарадзкой арганізацыі АГП Анатолем Паўлавічам Петуховым. Калі ён знаходзіўся на лецішчы, улезьлі да яго ў кватэру. Зьнікла стрэльба, больш нічога не ўзялі. Злодзеяў, відаць, цікавілі паперы. Бо былі адкрыты тэчкі, а ўсе паперы раскіданы па падлозе. Больш нічога не забралі, хаця на відным месцы знаходзіліся грошы й іншыя каштоўнасьці. Таксама заяўлена ў міліцыю, і заведзена крымінальная справа”.
І Анатоль Петухоў, і Леанід Арлоў актыўна ўдзельнічаюць у распачатай выбарчай кампаніі. Спадар Петухоў вылучыўся ў сябры мясцовай выбарчай камісіі, Арлоў – зьбіраецца балятавацца на дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Таму яны не выключаюць, што гэтыя злачынствы былі не крымінальнага, а палітычнага характару. Гаворыць Леанід Арлоў.
(Арлоў: ) “Я лічу, што гэта матываваныя акцыі, бо рабаўнікі не паквапіліся на матэрыяльныя каштоўнасьці. Учынена запалохваньне – каб мы актыўна ня дзейнічалі. Але на нашую дзейнасьць гэта не паўплывае”.
Начальнік жа сьледчай часткі мазырскага гараддзелу міліцыі Юры Раеўскі гаворыць, што гэта звычайныя крымінальныя злачынствы, якія – ён спадзяецца – будуць раскрыты.
***
Зьбіцьцё палітычных актывістаў невядомымі – зусім ня рэдкасьць у сёньняшняй Беларусі. Прыгадаем толькі некаторыя падобныя выпадкі толькі гэтага году.
2 студзеня ў Белазерску былі зьбітыя кіраўнік мясцовай філіі “Народнай грамады” Яўген Акаронка і ягоная жонка – дэпутат Белазеркага гарсавету Натальля Акаронка.
17 студзеня ў Менску каля свайго дому невядомымі быў зьбіты акадэмік Радзім Гарэцкі.
8 сакавіка ў Горадні быў зьбіты прафсаюзны актывіст Іван Раман.
26 красавіка, пасьля “Чарнобыльскага шляху” невядомымі ў Віцебску былі зьбітыя сябры Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Фёдар Бакуноў і Сяргей Катушонак.
1 ліпеня каля свайго дому невядомымі ў масках былі зьбітыя дэпутат палаты прадстаўнікоў Валер Фралоў і ягоны кіроўца.
7 ліпеня невядомыя зьбілі і спрабавалі скрасьці былога дэпутата Вярхоўнага Савету Сяргея Антончыка.
На фотаздымку: Валер Мазынскі, былы галоўны рэжысэр тэатру “Вольная сцэна” стаў ахвярай невядомых (архіўны здымак).