(Зьверава: ) “Гэта, хутчэй, дэкаратыўная фігура, і ня мае нейкіх арганізацыйных функцый”.
(Карэспандэнт: ) “Але ці павінен капітан быць прыкладам на Алімпійскіх гульнях?”
(Зьверава: ) “Не, што вы. У мяне гэты год вельмі складаны. Кіраўніцтвам гэта не прадугледжваецца. Я буду як звычайны спартоўца”.
Паводле дыскаболкі Зьверавай, ніякіх мэдалёвых абяцаньняў на цяперашнюю Алімпіяду спартовае начальства ад яе не патрабавала. Выглядае, што на карысьць пайшоў аўстралійскі ўрок: тагачасны беларускі капітан Іван Іванкоў, якому плянаваўся чэмпіёнскі тытул, насамрэч заваяваць яго ня здолеў. Вядомы гімнаст і цяпер патрапіў на Алімпіяду. Але пасьля правальнага выступу ў Сыднэі казаць публічна пра свае пляны экс-капітан асьцерагаецца. У паасобку, вось што заявіў ён сёньня нашаму Радыё.
(Іванкоў: ) “Ніякіх камэнтароў. Будзем змагацца. Вось і ўсё. А там – як атрымаецца. Як Бог дасьць”.
Цырымонія праводзінаў дэлегацыі прадугледжвала й сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Як заявіў Лукашэнка, Алімпіяда ў Грэцыі для алімпійцаў ёсьць адказным экзамэнам. Зь ягонага меркаваньня, вельмі важна, каб пра беларусаў ува ўсім сьвеце загаварылі як пра спартовую нацыю. Ён выказаў перакананьне, што на гэтых Гульнях зазьзяюць новыя беларускія зоркі. Між тым, наказ кіраўніка краіны пакінуў большасьць спартоўцаў абыякавымі. Вось, напрыклад, як пракамэнтавалі гэты выступ сябры Нацыянальнай каманды па кулявой стральбе Вікторыя Чайка й Андрэй Казак.
(Чайка: ) “Ён нічога такога не казаў. Агульнымі фразамі”.
(Карэспандэнт: ) “Ці згадваў пра дваццаць пяць мэдалёў?”
(Казак: ) “Не. Пажадаў толькі любові й здароўя”.
Паводле тлумачэньняў беларускіх алімпійцаў, ранейшае ўстаноўкі Лукашэнкі на заваяваньне дваццаці пяці мэдалёў пакуль ніхто не адмяняў. Ня выключана, што гэты плян будзе жорстка кантралявацца ў часе Гульняў. Як стала вядома ў часе сёньняшніх праводзінаў, кіраўнік беларускай алімпійскай дэлегацыі Юры Сівакоў стварыў у зборнай адмысловую ідэалягічную службу. Чым яна будзе займацца – нікому нічога не вядома. Кіраваць ідэйным выхаваньнем спартоўцаў даручана намесьніку Сівакова, віцэ-прэзыдэнту беларускага НАКу Аляксандру Мядзьведзю.