Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Жывы ланцуг"супраць плянаў Шарона


ЕРУСАЛІМ. Шэсьць палестынцаў былі забітыя напярэдадні ў ходзе рэйду ізраільскіх вайскоўцаў у горадзе Тулькарм на Заходнім беразе Ярдану. Сярод забітых лідэр аддзяленьня ваенізаванай групоўкі “Брыгады мучанікаў Аль-Аксы”. Раней учора пры абстрэле ракетамі дому ў Газе ня менш як два палестынцы былі параненыя. Таксама ў паласе Газы шасьцёра дзяцей атрымалі раненьні пры абстрэле ракетаю габрайскага паселішча. У нядзелю каля 150 тысяч ізраільцаў сталі ў ланцуг даўжынёю 90 кілямэтраў ад Ерусаліму да паласы Газы, выразіўшы тым самым пратэст супраць намераў прэм’ер-міністра Арыэля Шарона вывесьці з Газы ізраільскія войскі й зьнесьці габрайскія паселішчы.
XS
SM
MD
LG