З нагоды разгону дэманстрацыі ў Менску, прымеркаванай да 10-х угодкаў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі, уплывовая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прыняла спэцыяльную заяву. Падзеі 21 ліпеня, гаворыцца ў заяве, паказалі, што беларускія ўлады зноў і зноў дэманструюць нежаданьне дапусьціць любую форму палітычнай апазыцыі. Беларускае кіраўніцтва, паводле “Міжнароднай амністыі”, працягвае ігнараваць правы чалавека. “Міжнародная амністыя” будзе адсочваць лёс тых, хто быў асуджаны і абвяшчае іх усіх вязьнямі сумленьня.