(Ракіцкі: ) “Стэрэатыпы, якімі напоўнены наш час, здаецца, падбіраюцца да самага інтымнага, ірацыянальнага – да каханьня, якое спрадвеку лічылася сьветлай і недасяжнай таямніцаю. Але й гэткае далікатнае пачуцьцё апанавалі плюгкія шаблёны: “каханьне па-расейску”, “шлюб па-італьянску”, “швэдзкая сям’я”, “французкі пацалунак” ды іншыя. Няўжо каханьне – гэты адвечны архетып – можна расьцягаць па нацыянальных стэрэатыпах?”
(Васючэнка: ) “Пералічаныя вамі формулы – сапраўды ёсьць стэрэатыпамі. Яны цяпер ушчэнт спляжаны масавай культураю, растыражаваны ў кінафільмах – больш ці менш папулярных. Усё-ж-ткі лічу, што ў кожнага народу існуюць свая традыцыя й свой канон каханьня. Гэтаксама, як і канон таго, што мы называем жарсьцю. Мяркую, як існуе беларускі канон каханьня, гэтак маецца й адступленьне ад яго. Інакш кажучы, ёсьць каханьне па-беларуску й ёсьць жарсьць па-беларуску”.
(Ракіцкі: ) “Спадар Пятро, якія ў народнай патрыярхальнай сьвядомасьці беларусаў закадаваны адносіны да такіх праяваў, як каханьне й жарсьць? Ці не супярэчылі яны народнай маралі?”
(Васючэнка: ) “Даволі сур’ёзныя людзі, інтэлектуалы, лічаць, што ў Беларусі – у народзе, у сям’і – каханьне падпарадкоўвалася строгім нормам і канонам, падпарадкоўвалася сямейнай прагматыцы, фізычнаму й духоўнаму здароўю. Гэтыя сур’ёзныя людзі, інтэлектуалы, абвяшчаюць, што ніякага сэксу, каханьня, жарсьці ў звычайнай беларускай сям’і патрыярхальнага кшталту быць не магло. Муж прыходзіў з працы, жонка яго карміла, а потым яны лягалі ў ложак і займаліся працягам роду”.
(Ракіцкі: ) “Божухна! Ніяк не магу паверыць, што ў ложку мужчына й жанчына ня ведалі ніякай асалоды й займаліся адно працягам роду. Вельмі крыўдна было б, каб каханьне па-беларуску абмяжоўвалася толькі вось такой прагматыкай”.
(Васючэнка: ) “Фальклёр падказвае, што сапраўды адносіны беларусаў да каханьня, жарсьці, шлюбу не былі занадта аднастайнымі. Беларусы добра разьбіраліся, чым ёсьць каханьнем у сям’і (спакойным і раўнаважным), чым ёсьць жарсьць і чым ёсьць распуста, і прыдумлялі адметныя словы, каб азначыць гэтыя зьявы. Прыкладам, так было вынайдзена слова “любошчы”, якое азначае не распусту, як можа гэта падацца, а досыць сур’ёзнае й нават цудатворнае пачуцьцё. Ілюстрацыяй можа служыць казка, запісаная Аляксандрам Сержпутоўскім, якая так і называецца – “Любошчы”. У ёй распавядаецца пра тое, як закаханая купецкая дачка адчаравала заклятага ведзьмай каралеўскага сына, пераўтворанага ў пачвару зь сьвіным лычом. Прычым, казка гэтая адрозьніваецца ад вядомых вам сюжэтаў “Пунцовай кветачкі” ці “Прынцэсы й пачвары” тым, што адчараваньне ўчыняецца за кошт любошчаў. Купецкая дачка сапраўды закахалася ў пачвару. Ён натхніў яе сваімі песьнямі. І каханьне адыграла цудадзейную сілу. Кахай – і ўсё адолееш. Так гучыць мараль гэтай гісторыі”.
І пачаў пачвара з сьвіным лычом пець песьні, пачаў пець так гожэ, што от голас лезе аж у самую душу й разам хочэцца плакаць і сьмяяцца. І думаецца дзеўчыне, што от так слухала б усё жыцьцё й нічога б больш не хацела. От ужэ сьцямнела; заблішчалі на небе ясныя зоркі да толькі мігаюць мілымі вочкамі да бацэ шэпчуць: гожы сьвет, добрэ на ём жыць да любіць. Любі, дак усё адолееш. А ён усё пае да пае з такімі любошчамі, што затапіў у дзеўчыны й голаў, і сэрцэ. Сама не ведамо зачым схапіла яна страшэннаго чалавека за голаў да й пацалавала. У той момант абернуўся ён у гожага каралевіча, схапіў яе на берэме да й панёс да гасподы, дзе ўжэ яго чакала родная матка. Радасьці не было канца. І сталі яны жыць ды пажываць да бедных людзей не забываць.
(Ракіцкі: ) “Каханьне тут трактуецца як цудадзейная, крэатыўная сіла. Але ж, дарэчы, жарсьць вельмі часта зьяўляецца разбуральнай…”
(Васючэнка: ) “Беларусы разьбіраліся, чым адрозьніваюцца любошчы ад таго, што яны часта называлі словам ня вельмі цэнзурным. І гэта цудоўна адлюстроўвае яшчэ адна казка ў запісе Сержпутоўскага – “Жаласьлівая пані”. Тут разгул народнай фантазіі дасягае апагею. Ёсьць там і сцэна стрыптызу, калі пані, якую кусаюць скочкі, г.зн. блохі, распранаецца на вачох ува ўсёй вёскі, бо ня лічыць сялян за людзей. А потым, калі хоча справіць малую патрэбу, выходзіць на дарогу, і пры гэтым абапіраецца на плячо селяніна-фурмана. Ёсьць у гэтым творы й сцэна оргіі, якая адбываецца ў панскім маёнтку й у якой удзельнічаюць сяляне, панічы й паненкі. У асобных момантах яна нагадвае вядомы фільм “Калігула”.
(Ракіцкі: ) “У беларускай мове ёсьць ёмістае слова “распуста”. Як народ ставіўся да распусты?”
(Васючэнка: ) “Народ ставіўся да гэтага зь неўхвалаю. Але часьцей ён назіраў жарсьці ў шляхецкім, элітарным асяродку. А калі гэта ня шкодзіла ўласнай сям’і, то й стаўленьне было почасту з доляю гумару, а часам – і сатыры, ды ня дужа зласьлівай”.
(Ракіцкі: ) “А тыя, з каго сяляне кпілі – эліта, шляхта – якіх меркаваньняў трымаліся яны і пра каханьне, і пра жарсьці, і пра тое, што можна, а чаго ня можна?”
(Васючэнка: ) “Шляхта таксама кіравалася прагматыкай, але крыху іншай. Калі сялянству патрабавалася здаровая – фізычна й духоўна – сям’я работнікаў, то шляхта кіравалася найперш дынастыйнымі й эканамічнымі інтарэсамі, і зважала на жарсьць тады, калі яна шкодзіла гэтым інтарэсам. Гісторыя жарсьці Барбары Радзівіл і Жыгімонта Аўгуста ў гэтым сэнсе вельмі паказальная. Яна мае два аспэкты: Радзівілам выгодна была гэтая жарсьць, і яна паказваецца станоўча ў лісьце Барбары да ейнага каханка. Там шматкроць паўтараецца слова, якім шляхта вызначала пяшчотнае й палкае каханьне, жарсьць. Гэта – слова “ласка”. Што тычыцца дынастыі Жыгімонтаў, дык ім гэтая жарсьць была невыгоднай. І не выпадкова храніст, які апісваў гэтае каханьне, знаходзіць іншыя словы – “пажадлівасьць” альбо “хцівасьць да белагловых”. Інакш кажучы – тая ж распуста”.
(Ракіцкі: ) “Такім чынам, і ў магнацкім беларускім асяродзьдзі была ў павазе мараль: “што карысна для адных – шкодна для іншых”. Але існуе версія, што беларуская шляхецкая літаратура была вельмі цнатлівай, паважнай”.
(Васючэнка: ) “Міталягема пра паважнасьць і цнатлівасьць беларускай літаратуры тычыцца 18 і 19 стагодзьдзяў, у якой шмат тэкстаў не былі адкрыты. Паміж тым, калі мы прыгледзімся да літаратуры гэтага часу, то ўбачым у ёй і ўзоры фрывольнай паэзіі. Гэта любоўная лірыка з Варшаўскага, Аршанскага й Курніцкага зборнікаў. Шляхта, якая жыла ў сваіх родавых гнёздах, кіравалася ня толькі дынастыйнымі й эканамічнымі інтарэсамі, а ўжо шукала слодычы, г.зн. зьявіўся пэўны эгаізм. І ён таксама адлюстраваўся ў любоўнай лірыцы таго часу. Прыкладам, у вершы “Дзеванька” малады Ян Баршчэўскі ўгаворвае дворную дзяўчыну, каб не была каханкай ні лёкая, ні паляўнічага, а стала ягонай каханкай. І тут шляхецкі эгаізм навідавоку. Ёсьць іншы прыклад – верш Фэлікса Тапчэўскага “Ён і яна”, у якім падаецца сцэна падгледжанага каханьня. Селянін, заснулы ў кустох, калі прачнуўся, раптам убачыў, як на лаве сядзяць пан з паненкай, убачыў палкую сцэну прызнаньня ў каханьні па-польску й заключны акт гэтай любоўнай мэлядрамы. І, пабачыўшы ўсё гэта, ён, як апечаны, захіліўшы вочы рукамі, пабег з кустоў. Вось вам прыклад таго, якой насамрэч цнатлівай была літаратура таго часу”.
(Ракіцкі: ) “Тапчэўскі напісаў верш “Ён і яна”, а Купала ў наступным стагодзьдзі – паэму “Яна й я”. Ці ня значыць гэта, што каханьне ў найноўшы час наблізілася да чалавека, і ініцыятыву ў ім узяла жанчына?”
(Васючэнка: ) “Абсалютна слушна. Некалі мне давялося скласьці рэйтынг лепшых, на маю думку, вершаў пра каханьне залатога пэрыяду нашай літаратуры. Увайшлі туды і цыкль вершаў Максіма Багдановіча “Каханьне й сьмерць” Максіма Багдановіча, і паэма Янкі Купалы “Яна й я”, і вядомыя творы Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Яўгеніі Янішчыц. І ў кожным з гэтых твораў ініцыятыву сапраўды бярэ жанчына. Мужчына пачуваецца альбо вінаватым за бяду жанчыны, як гэта відно ў цыклі вершаў Максіма Багдановіча, альбо, як у паэме “Яна й я”, саступае на другі плян. Аддаючы ролю каралеве й уладарцы – Еве, жанчыне”.
(Ракіцкі: ) “Савецкая эпоха значна адкарэктавала расстаноўку сіл у гендэрных праблемах грамадзтва. Раптам жанчына села на трактар, пазьней паляцела ў космас”.
(Васючэнка: ) “Мы можам лёгка прыкмеціць, як ідэалізаваны вобраз закаханай пары мяняецца ў Ляўкоўскім цыклі таго ж Янкі Купалы. Гэта ўжо рай для двох у калгасе. Гэта – калгасны Эдэм, у якім кахаюцца й працуюць дружна, як у вершы “Лён” ільнаводка й брыгадзір. Каханьне па-савецку – гэта сумяшчэньне працы й жарсьці, гэта каханьне, так бы мовіць, без адрыву ад вытворчасьці. Сьведчаньнем таму й пазьнейшыя творы – прыкладам, раманы-мэлядрамы Івана Шамякіна. А ў адной з п’ес савецкага часу, п’ес гэтак званай вытворчай тэматыкі, я вылавіў наступную рэпліку. Трактарыст, які толькі што шчыра прызнаваўся ў каханьні, раптам згадаў пра свае вытворчыя абавязкі, адарваўся ад яе й сказаў: “Перапрашаю, пайду заводзіць трактар”.
(Ракіцкі: ) “Постсавецкая эпоха даволі плаўна перайшла ў пост-мадэрновую, і каханьне ў ёй траціць ня толькі базавыя, але й нацыянальныя прыкметы. Сёньня беларусы нічым ужо не адрозьніваюцца ад эўрапейцаў: яны глядзяць тыя ж фільмы, носяць тую ж бялізну… Ці ня ёсьць гэта пагрозаю адвечнаму архетыпу?”
(Васючэнка: ) “Ня так даўно мне давялося ў складзе адмысловага журы ацэньваць творы маладых літаратараў, дасланыя на конкурс лепшых твораў пра каханьне імя Пэтраркі. Я пераканаўся ў тым, што сучасная літаратурная моладзь – дый моладзь наагул – адрозьніваецца бязьмежнай спавядальнасьцю, адкрытасьцю, шчырасьцю ў паказе сцэн каханьня. Але даволі часта ў іхных творах дзеяньне адыходзіць у бок ад каханьня. Адзін зь юных паэтаў абяцае ў сваім вершы, прыкладам, згвалціць усіх сьвіцязянак і бандароўнаў. Іншы, напісаўшы першую страфу санэту, у другой дапушчае расейскую мацяршчыну. Трэйці, навучэнец Сувораўскай вучэльні, прызнаецца, што санэт пра каханьне напісаў паводле загаду свайго камандзера. Такім чынам, існуе пагроза размыцьця пачуцьця каханьня. Але ёсьць і падставы, што магчыма сатварыць яго цэласным”.
(Ракіцкі: ) “Падсумоўваючы нашую размову, мы можам адназначна сказаць, што каханьне па-беларуску – гэта зацішны вір?”
(Васючэнка: ) “Зацішны вір. Але ў ім жыве нячысьцік, ці нешта жывое… Тое, што не дае каханьню ўвайсьці ў стагнацыю. Тое, што робіць яго заўсёды разнастайным і непаўторным”.