(Рабухін: ) “Сьпіс мяняецца пастаянна, таму што яшчэ ідуць спаборніцтвы”.
(Карэспандэнт: ) “Кіраўнікі спартовых фэдэрацыяў паедуць?”
(Рабухін: ) “Так, ёсьць там кіраўнікі фэдэрацыяў”.
(Карэспандэнт: ) “Ці паедзе Парфяновіч?”
(Рабухін: ) “Не. Ён нават і папярэдне не зьбіраўся. Напрыклад, паедзе Мацьвеенка Сяргей. Таму што ён кіраўнік фэдэрацыі й галоўны трэнэр каманды па плаваньні. Паедуць тыя кіраўнікі фэдэрацыяў, якія адначасова ўзначальваюць каманды”.
(Карэспандэнт: ) “Ці былі скаргі ад асоб, якіх не ўключылі ў сьпіс дэлегацыі?”
(Рабухін: ) “Не. Асабліва й не было. Хачу сказаць, што на гэтую Алімпіяду ніхто з кіраўнікоў і ня рвецца. Таму што ўсе ведаюць: Алімпіяда будзе вельмі цяжкай”.
Паводле Пятра Рабухіна, беларускіх спартовых чыноўнікаў непакояць цяжкасьці, якія чакаюць іх у Грэцыі. Нацыянальнай зборнай загадана заваяваць на алімпійскіх спаборніцтвах 25 мэдалёў. Відочна, калі гэты плян будзе сарваны, дома спартовых кіраўнікоў чакаюць непрыемнасьці. У гэтай сувязі адзін зь іх – зазначае афіцыйны прадстаўнік беларускага НАКу – нават апісаў заяву пра выключэньне яго з папярэдняга сьпісу й адмову ад паездкі. Спадар Рабухін яшчэ раз падкрэсьліў: “турыстаў” у алімпійскім складзе няма.
Кіраўнік асацыяцыі каноэ, трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч пацвердзіў, што ня імкнуўся патрапіць у склад афіцыйнай дэлегацыі.
А вось што думае пра гэты склад заслужаны трэнэр СССР па гімнастыцы, які неаднойчы бываў на мінулых Алімпійскіх гульнях, Рэнальд Кныш: “Вязуць, абы павезьці. Ня тых, каго трэба. І прадстаўнікоў, і трэнэраў, і спартоўцаў ня тых. У гімнастыцы ў дзяўчат абсалютна нічога ня будзе. Так, уключылі адну дзяўчыну ў каманду, але яна слабенькая, нічога ня пакажа на Алімпіядзе. Ёсьць у нас адна дзяўчына, яна на мінулых Алімпійскіх гульнях пятае месца заняла, але яе чамусьці ня хочуць ставіць. Увесь спорт пабудаваны ня так, каб ён даваў вынікі”, – лічыць гарадзенскі трэнэр Рэнальд Кныш, выхаванцы якога па спартовай гімнастыцы пяць разоў заваёўвалі алімпійскае золата.