Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША даў дазвол на пастаўку амэрыканскіх узбраеньняў новаму ўраду Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш даў дазвол на пастаўку амэрыканскіх узбраеньняў новаму ўраду Іраку. У мэмарандуме Буша, накіраваным Дзяржсакратару ЗША Коліну Паўэлу, гаворыцца, што забесьпячэньне абароназдольнасьці Іраку умацуе бясьпеку саміх Злучаных Штатаў. Паводле паступіўшых учора паведамленьняў ірацкія экстрэмісты пагражаюць пакараць сьмерцю шасьцёх захопленых у закладнікі грамадзян Індыі, Кеніі і Эгіпту, калі кувэйцкай кампанія, дзе яны працуюць, ня спыніць дзейнасьць у Іраку. У сераду ў Багдадзе двое чалавек загінулі пры ракетным абстрэле больніцы, чацьвёра сталі ахвярамі выбуху замінаванага аўтамабіля. 5 іракцаў загінулі ў сутыкненьнях паўстанцаў з амэрыканскімі войскамі ў горадзе Рамадзі на захад ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG