Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад ЗША ня мае дачыненьня да амэрыканцаў, якія сталі перад судом у Аўганістане


ВАШЫНГТОН. Урад ЗША пацьвердзіў, што ня мае ніякага дачыненьня да трох амэрыканцаў, якія сталі перад судом у Аўганістане ў абвінавачаньні ў катаваньнях і незаконных затрыманьнях жыхароў Кабулу. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар заявіў у гэтай сувязі, што ЗША ніколі не наймалі і не фінансавалі гэтых людзей, што пацьвердзіла амбасада ЗША ў Аўганістане. У сераду адзін з падсудных заявіў, што ягоная група мела санкцыю Пэнтагону на перасьлед і арышт тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG