Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па будынку ў лягеры ўцекачоў Хан-Юніс


ПАЛАСА ГАЗЫ. Ізраіль нанёс сёньня ракетны ўдар па будынку ў лягеры ўцекачоў Хан-Юніс у Паласе Газы. Пра ахвяры не паведамляецца. Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што мэта атакі – зьнішчыць цэх вытворчасьці зброі, якім карысталіся баявікі групоўкі “Хамас”. Паводле вайскоўцаў, ракетны ўдар прывёў да цэлай сэрыі выбухаў, паколькі ў будынку знаходзілася вялікая колькасьць выбухоўкі.
XS
SM
MD
LG