Зараз, у 18:30, карэспандэнт Радыё Свабода Алесь Дашчынскі выйшаў на сувязь. Паводле словаў карэспандэнта, на плошчы Якуба Коласа адбываецца брутальны разгон дэманстрантаў, ужо прынамсі 50 чалавек затрыманыя. У тым ліку сярод затрыманых дэпутат Скрабец Сяргей і актывіст "Хартыі''97" Дзьмітры Бандарэнка. Сачыце за абнаўленьнямі на сайце.