Незарэгістраваная грамадзянская ініцыятыва “Партнэрства” паўстала ў 2002 г. з мэтаю абароны сацыяльна-эканамічных правоў. Актывісты ініцыятывы сабралі больш за 20 тысячаў подпісаў грамадзян пад патрабаваньнямі да мясцовых уладаў. Патрабаваньні датычылі паляпшэньня пабытовых варункаў. Цяпер ініцыятыва мае чальцоў у 45 гарадох Беларусі.
Сваёй наступнай задачай “Партнэрства” абвесьціла назіраньне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. “Каб дэпутаты абіраліся выбарцамі й залежалі ад іх, а не ад мясцовых уладаў”, – патлумачыў Мікалай Астрэйка
(Астрэйка: ) “Больш за 3 тысячы нашых назіральнікаў будуць працаваць цягам чатырох месяцаў выбарчае кампаніі на 25% выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі”.
Лідэр арганізацыі цьвердзіць, што “Партнэрства” ўлічыла памылкі сваіх папярэднікаў – ініцыятывы “Незалежнае назіраньне”, якая ў 2001 г. спрабавала кантраляваць прэзыдэнцкія выбары.
(Астрэйка: ) “Асноўнай памылкай было тое, што “Незалежнае назіраньне” насамрэч незалежным не было. Яно было створана для таго, каб падтрымаць дэмакратычных кандыдатаў, і яны ставілі гэта за асноўную сваю мэту. Калі вы называецеся аб’ектыўнымі, – вы мусіце прытрымлівацца толькі закону, і выяўляць парушэньні як з аднаго боку ўдзельнікаў выбарчай кампаніі, гэтак і з другога”.
На пытаньне пра тое, як будуць забясьпечвацца правы назіральнікаў, не замацаваныя ў Выбарчым кодэксе, спадар Астрэйка адказаў:
(Астрэйка: ) “Што тычыцца правоў назіральнікаў, то яны сапраўды не прапісаны. І мы пачалі ўжо зьвяртацца ў Цэнтральную выбарчую камісію па тлумачэньні Выбарчага заканадаўства. Цэнтравыбаркам ужо выдаў некалькі пастановаў – у тым ліку, і датычна правоў назіральнікаў. Мы будзем рабіць гэта надалей. Другім пунктам будзе вылучэньне нашых сябраў у выбарчыя камісіі. У кожнай вобласьці Беларусі працуюць штатныя юрысты “Партнэрства”. Мы будзем адстойваць правы выбарцаў, назіральнікаў, удзельнікаў выбарчае кампаніі – у тым ліку, і ў судох”.
“Партнэрства” сумесна зь Незалежным Таварыствам прававых дасьледаваньняў выдала дапаможнікі па доўгатэрміновым і кароткатэрміновым назіраньні, заснаваныя на беларускім, украінскім, польскім і славенскім досьведах. З тае прычыны, што ініцыятыва не зарэгістраваная ў Міністэрстве юстыцыі, назіральнікі будуць вылучацца ад рэгіянальных НДА й з выкарыстаньнем збору подпісаў грамадзян.
Са словаў сп. Астрэйкі, улічаны таксама досьвед правабарончай арганізацыі “Вясна”, якая на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах вылучыла назіральнікаў цэнтралізавана, але ў выніку юрыдычнага перасьледу арганізацыі 2 тыс. зь іх былі зьняты ўладамі з выбарчых участкаў.