Сёньня – Міжнародны дзень шахмат, які адзначаецца з 1966 году.
А ў беларускую гісторыю гэты дзень увайшоў пачаткам сталінскіх рэпрэсіяў супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. 20 ліпеня 1930 году пасьля некалькіх паклёпніцкіх артыкулаў у друку карнікі арыштоўваюць Уладзімера Дубоўку – аднаго з найбольш таленавітых і папулярных паэтаў.
Сёньня спаўняецца 60 гадоў з дня замаху на Гітлера. Замах адбыўся ў рэзыдэнцыі фюрэра ў Прусіі: падчас нарады пад сталом выбухнула бомба. Абрынуўся кавалак сьцяны і дах. Аднак Гітлер не пацярпеў. У той самы дзень ён яшчэ прыняў Мусаліні і жорстка расправіўся з апазыцыянэрамі.
20 ліпеня 1984 году Ўладзімер Караткевіч вымушаны вярнуцца ў Менск з падарожжа па Прыпяці, дзе знакамітаму пісьменьніку зрабілася блага. Празь пяць дзён Караткевіча ня стане.
20 ліпеня 1994 на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі даваў прысягу першы прэзыдэнт РБ. На працягу свайго праўленьня ён не аднойчы парушыць і прысягу і Канстытуцыю краіны, дзеля чаго ў 1996 годзе Вярхоўны Савет і Канстытуцыйны суд ініцыююць працэс імпічмэнту супраць прэзыдэнта. Аднак з дапамогай сваіх “апекуноў” у Маскве Лукашэнка пазьбегне пакараньня, разгоніць Вярхоўны Савет, сам прызначыць новы Канстытуцыйны суд і такім чынам стане адзінаўладным кіраўніком краіны.
20 ліпеня 1304 году нарадзіўся славуты італьянскі паэт Франчэска Пэтрарка. Гэта значыць, што сёлета знакамітаму італьянцу спаўняецца 700 гадоў.
А яшчэ 20 ліпеня ў 1924 годзе нарадзіўся беларускі мовазнаўца, прафэсар Уладзімер Анічэнка. Цікава, што ў вайну спадар Анічэнка партызаніў у Чэхаславаччыне. Мабыць, там, сярод рознамоўнае партызанскае публікі, і пачалася ягоная любоў да моваў. Найвялікшае дасягненьне гомельскага прафэсара – гэта слоўнік мовы Францішка Скарыны. Таксама 20 ліпеня ў розныя гады нарадзіўся беларускі паэт Гальляш Леўчык і памёр наш зямляк, заснавальнік савецкай карнай сыстэмы Фэлікс Дзяржынскі, які пакінуў гэты сьвет у 1926 годзе.
А яшчэ сёньня адзначае свае 33-я ўгодкі папулярны беларускі музыка і сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч.