БАГДАД. Ня менш за дзевяць чалавек загінулі, а каля 60 былі параненыя сёньня пры выбуху замінаванага аўтамабіля каля аддзяленьня паліцыі ў Багдадзе. За рулём аўтамабіля знаходзіўся тэрарыст-сьмяротнік. Напярэдадні ўвечары ў Багдадзе быў забіты адзін з новапрызначаных кіраўнікоў ірацкага Міністэрства абароны. Сёньня ў аэрапорце Басры на поўдні Іраку разьбіўся брытанскі верталёт – адзін лётчык загінуў, яшчэ два атрымалі раненьні.Таксама сёньня вызвалены эгіпецкі грамадзянін, забраны ірацкай тэрарыстычнай групаю ў закладнікі. Раней выкрадальнікі заявілі, што адпусьцяць эгіпецкага кіроўцу пасьля таго, як саудаўская фірма, у якой ён працаваў, спыніць сваю дзейнасьць у Іраку.