Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі наведаў Паўднёвую Асэтыю


ТБІЛІСІ. Мяшаная кантрольная камісія для ўрэгуляваньня ў Паўднёвай Асэтыі будзе працаваць на сталай аснове да зьняцьця напружанасьці ў рэгіёне. З прадстаўнікоў канфліктных бакоў створана так званая “прамежкавая група”, першае паседжаньне якой пройдзе ў Цхінвалі 21 ліпеня. Сытуацыя ў Паўднёвай Асэтыі застаецца напружанай. Мінулае ночы Паўднёвую Асэтыю наведаў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Ён аддаў загад аб спыненьні любых перамяшчэньняў узброеных людзей і зброі ў Цхінвальскім рэгіёне.
XS
SM
MD
LG