Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія: меней просьбітаў прытулку


ПРАГА. У Чэхіі паменела просьбітаў палітычнага прытулку. У чэрвені чэскае Міністэрства замежных справаў зарэгістравала найніжэйшую з 1999 году колькасьць замежнікаў, якія папрасілі прытулку ў Чэскай Рэспубліцы. МЗС атрымаў 317 заяваў – на сто меней, чым у траўні. Для параўнаньня: у леташнім чэрвені палітычнага прытулку ў Чэхіі шукалі 900 чалавек. Памяншэньне просьбітаў прытулку ўлады тлумачаць уваходам Чэскай Рэспублікі ў Эўрапейскі Зьвяз. Паводле нормаў Эўразьвязу, падаць заяву можна толькі ў той краіне, у якой просьбіт перасек мяжу Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG