Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пагаворыць зь беларускімі дыпляматамі


З 19 па 23 ліпеня ў МЗС Беларусі будуць праходзіць нарады кіраўнікоў беларускіх пасольстваў і іншых прадстаўніцтваў за мяжой. Чакаецца, што 21 ліпеня перад дыпляматамі з праграмнай прамоваю па пытаньнях зьнешняй палітыкі выступіць Аляксандар Лукашэнка. Падобныя нарады праводзяцца штогод, але ўпершыню сустрэча паслоў з кіраўніком дзяржавы адбудзецца ў Палацы Рэспублікі. Экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што выступ Лукашэнкі перад дыпляматамі прагучыць на наступны дзень пасьля дзесятай гадавіны ягонага кіраваньня.

Беларусь мае дыпляматычныя зносіны са 153 дзяржавамі, у 45 краінах сьвету працуюць 42 пасольствы, 2 сталых прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 7 генэральных кансулятаў. Амбасада Беларусі ў Маскве мае 10 прадстаўніцтваў ў расейскіх рэгіёнах, а амбасада ў Бэрліне мае аддзел у Боне.
XS
SM
MD
LG