ДЭЛІ. У індыйскім горадзе Кумбаканам арыштаваныя 5 чалавек у сувязі з расьсьледаваньнем абставінаў учорашняга пажару школы, пры якім каля 90 дзяцей загінулі, а дзясяткі атрымалі апёкі. Паводле ўладаў, арыштаваным дырэктару, кухару й яшчэ тром работнікам школы можа быць выстаўленае вінавачаньне ў нядбайнасьці. У горадзе сёньня праходзілі пахаваньні ахвяраў трагедыі. Пажар пачаўся на кухні школы – агонь імгненна перакінуўся на трысьняговую страху й ахапіў увесь будынак.