БІШКЕК. Намесьнік дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж наведаў сёньня Кіргізстан і Таджыкістан і заклікаў улады гэтых краін забясьпечыць празрыстасьць і сумленнасьць найбліжэйшых выбараў. Прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў запэўніў Армітэджа, што заплянаваныя на наступны год парлямэнцкія й прэзыдэнцкія выбары пройдуць у поўнай адпаведнасьці з кіргіскай канстытуцыяй. Налета Акаеў завяршае свой другі тэрмін на пасадзе прэзыдэнта – кіргіская канстытуцыя не прадугледжвае трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну.