“Лукашэнка перасьледуе апазыцыю” – такі загаловак мае артыкул у найвялікшым польскім штодзёньніку “Gazeta Wyborcza”, у якім распавядаецца пра пазбаўленьне намесьніцы старшыні АГП Людмілы Гразновай дазволу на выезд зь Беларусі. “Афіцыйна ўлады тлумачаць сваё рашэньне тым, што спадарыня Гразнова не заплаціла штраф у памеры 2 тысячаў даляраў за арганізацыю Чарнобыльскага шляху. Людміла Гразнова, аднак, лічыць, што тут ідзе перадусім пра тое, каб ня даць апазыцыі магчымасьці гаварыць праўду пра сытуацыю ў Беларусі за мяжой”, піша польскі штодзёньнік.
“Gazeta Wyborcza” распавядае таксама пра падвышэньне платы за рэгістрацыю замежнікаў у беларускай сталіцы:
“Паляк, які прыедзе ў Менск, мусіць заплаціць каля двух даляраў за кожны дзень знаходжаньня ў сталіцы, 5 даляраў дзяржаўнага падатку і каля даляра за гэтак званую “кампутарную паслугу”. Такім чынам, замежнік, які схоча зарэгістраваць сваё знаходжаньне ў Менску на адзін год, будзе вымушаны заплаціць амаль 700 даляраў. Да гэтага трэба дадаць яшчэ й шматлікія паборы на мяжы”, падсумоўвае “Wyborcza”.
Між тым “Gazeta Współczesna”, што выходзіць на Падляшшы, распавядае пра магільнік радыёактыўных адкідаў, што быў нядаўна пабудаваны каля Берасьця. Карэспандэнтка газэты, якая наведала гэтае месца, піша, што яно знаходзіцца ўсяго за тры кілямэтры ад вёскі і ўвогуле ніяк не пазначанае.
У артыкуле адзначаецца, што рабочыя, якія працуюць на магільніку і ведаюць, што зямля там радыёактыўная, ня маюць ніякіх адмысловых камбінэзонаў, а грузавікі, якія перавозяць забруджаную зямлю, потым без аніякай апрацоўкі накіроўваюцца ў Берасьце для іншых працаў.