Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт абароны журналістаў заклікае прэзыдэнта Расеі выкараніць бяспраўе


ВАШЫНГТОН. Базаваны ў ЗША камітэт абароны журналістаў заклікаў прэзыдэнта Расеі Пуціна выкараніць бяспраўе ў краіне, з прычыны якога застаюцца беспакаранымі забойствы журналістаў, зьвязаныя зь іх прафэсійнай дзейнасьцю. Нядаўна забіты рэдактар расейскай вэрсіі часопісу “Форбс” Пол Хлебнікаў стаў 15-ым журналістам, што загінуў у Расеі за апошнія чатыры гады, а вінваватыя ні разу не панесьлі пакараньня, – падкрэсьліваецца ў пасланьні расейскаму прэзыдэнту.
XS
SM
MD
LG