Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ален Жупэ пакідае палітыку


ПАРЫЖ. У Францыі пайшоў у адстаўку Ален Жупэ – лідэр правацэнтрысцкага Зьвязу за народную большасьць – партыі прэзыдэнта Жака Шырака. У сваёй заяве Жупэ, які ў сярэдзіне 1990-ых гадоў займаў пасаду прэм’ера Францыі, адзначыў, што пакідае палітыку. У студзені Жупэ быў прызнаны вінаватым у карупцыі ў часе свайго кіраваньня ўрадам. Найбольш праўдападобнымі кандыдатамі на пасаду кіраўніка Зьвязу за народную большасьць лічацца цяперашні прэм’ер Францыі Жан-П’ер Рафарэн і міністар фінансаў Нікаля Сарказі.
XS
SM
MD
LG