Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: Ці патрэбен Беларусі прэзыдэнт?


Казімер Яноўскі, Гомель На пытаньне тыдня сёньня адказваюць жыхары Гомелю.

(Хлапец: ) “Канечне, патрэбен. Хто ж будзе краінаю кіраваць? Парлямэнт парлямэнтам, але павінен быць і прэзыдэнт. За кімсьці мусіць быць апошняе слова”.

(Мужчына: ) “Прэзыдэнта, які ёсьць, ня трэба. Няхай Вярхоўны Савет ці Сойм – ня ведаю што – выберуць. І ўсё. Мы паглядзелі ўжо, што маем!”

(Жанчына: ) “Тое, што адбылося зь Беларусьсю за Лукашэнкам, сьведчыць: прэзыдэнт нам не патрэбен. Беларусь пры гэтым прэзыдэнце перастала быць раўнапраўнай, паважанай у Эўропе й ва ўсім сьвеце. Нам лепей, каб тут была парлямэнцкая рэспубліка”.

(Хлапец: ) “Патрэбен. Каб наша дзяржава была такою, як заходнія краіны”.

(Хлапец: ) “Прэзыдэнт патрэбен, але не такі, як Лукашэнка. Я лічу, што Лукашэнка ня вельмі добры прэзыдэнт”.

(Хлапец: ) “Прэзыдэнт патрэбен, але не такі, як Лукашэнка. Прэзыдэнт павінен быць самадзяржаўным і нацыянальна зарыентаваным”.

(Дзяўчына: ) “Мне падаецца, што наш прэзыдэнт не задавальняе наагул. Ён усім кіруе”.

(Хлапец: ) “Прэзыдэнт – ён абавязкова павінен быць, але быць талковым. Цікавіцца справамі людзей, моладзі, справамі дарослага пакаленьня”.

(Мужчына: ) “Такі прэзыдэнт нам не патрэбен. Ён пра нас практычна не клапоціцца. Наадварот, прыватнае прадпрымальніцтва ён зьнішчае поўнасьцю”.

(Мужчына: ) “Такі прэзыдэнт, які ў нас ёсьць, нам не патрэбен”.

(Мужчына: ) “Народ абышоўся б і без прэзыдэнта. Парлямэнцкая рэспубліка лепей”.

(Жанчына: ) “Усім я ня веру. З аднаго чалавека можна спытаць. А калі іх шмат, няма з каго патрабаваць”.

(Дзяўчына: ) “Павінен быць нехта галоўны, каб краінаю кіраваць”.

(Мужчына: ) “Дзесяць гадоў таму наш народ ня быў гатовы выбраць сапраўднага прэзыдэнта, які стаяў бы на варце нацыянальных інтарэсаў і бараніў іх”…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG