Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 16 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Што пісала “Крыніца” ў 1924 годзе, “Вечерний Минск” – у 1974, “Звязда” – у 1994.

16 ліпеня 1924 году “Крыніца” пад загалоўкам “Віцебск да новага жыцьця” паведамляе: “Ня хочацца Віцебску станавіцца горадам павятовым… Аднак горад патроху, дужа неахвотна, але пераходзе да становішча павятовага гарадка… Скарачэньне штатаў ужо прайшло ўсюды. Скарачэньне дасягае каля 50 працэнтаў. Безрабоцьце вялікае. Дарагоўля ў Віцебску на харчы ня меншая, чым у Менску… Адносіны да Беларускасьці розныя: адны недаверчыва глядзяць на яе, несьвядомыя, нават, варожа, а іншые вельмі прыхільна. На мітынзе іншыя віцябляне першы раз чулі беларускую мову прыезжага з Менску прадстаўніка і дзівяцца: “Зусім ня так ужо дрэнна выходзіць па-беларуску…”

“Вечерний Минск” у 1974 годзе друкуе такое вось паведамленьне: “17 ліпеня г.г. у Вялікай залі Палацу культуры Белсавпрафу адбудуцца заключныя рэспубліканскія моладзевыя чытаньні “50 гадоў з імем Леніна”, прысьвечаныя 50-годзьдзю з дня прысваеньня камсамолу імя У.І.Леніна. У праграме – сустрэча моладзі з вэтэранамі партыі, ленінскага камсамолу, вайны й працы, дэлегатамі з’ездаў камсамолу. Чытаньні будуць трансьлявацца па тэлебачаньні. Пачатак чытаньняў а 19 гадзіне. Пасьля чытаньняў – спэктакаль. 18 ліпеня чытаньні будуць перадавацца паўторна па Беларускім радыё ў 19 гадзін 20 хвілін па першай праграме”.

Нарэшце “Звязда”, год 1994. Юры Сьвірко перадае з прэс-канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі: “На яго думку, безуладдзе сёння перайшло ў працэс чакання: “Чынушы паднялі вушы і, як зайцы, чакаюць, куды паверне Прэзыдэнт”. Лукашэнка паабяцаў скараціць апарат чыноўнікаў на 50 працэнтаў за 6-8 месяцаў, а пасля прэс-канферэнцыі ў калідоры Цэнтрвыбаркома сказаў журналістам: “Я маю крэдыт народнага даверу на паўгода. Калі я нічога не зраблю, народ скажа: “Ну, дурань, каго мы выбралі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG