“Беларуская дзелавая газэта” ў сёньняшнім нумары інфармуе сваіх чытачоў пра абвешчаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія адбудуцца 17 кастрычніка. На іх правядзеньне зь дзяржаўнага бюджэту будзе выдаткавана 13 мільярдаў рублёў. Кожны кандыдат на ўвесь пэрыяд агітацыі атрымае па 50 базавых велічыняў, што роўнае 950 тысячам рублёў. Паведамляе “БДГ” і пра магчымы рэфэрэндум, які тычыцца падоўжаньня Аляксандрам Лукашэнкам прэзыдэнцкага тэрміну. У Лукашэнкі яшчэ ёсьць час для яго сумяшчэньня з парлямэнцкімі выбарамі. Гранічны тэрмін абвяшчэньня такога рэфэрэндуму, паводле “Беларускай дзелавой газэты”, – 17 верасьня.
Лунінецкая газэта “Информ-прогулка” паведамляе пра падзеі, якія атрымалі гучны розгалас на Лунінеччыне. Як вядома, гэты рэгіён у Беларусі ёсьць адным з цэнтраў па вырошчваньні вяскоўцамі клубніцаў. Дык вось, сёлетні год, як зазначае газэта, прынёс мясцовым жыхарам вялікія страты. Прычым, выкліканыя яны былі ня нізкім ураджаем ягад, а нездавальняючай арганізацыяй іх закупу ў насельніцтва. Фактычна, як вынікае з публікацыі, тут у разгар клубнічнага сэзону была сарвана нарыхтоўчая кампанія. Клубніцы немагчыма было збыць у гэтым раёне, хаця ў іншых кутках Беларусі цэны на іх “зашкальвалі”. Як зазначае “Информ-прогулка”, у адзін зь дзён на знак пратэсту супраць такога становішча нехта скінуў пустыя клубнічныя скрыні пад вокнамі Лунінецкага райвыканкаму.
А вось у Смаргонскім раёне розгалас атрымалі падзеі, зьвязаныя з рэлігійным адраджэньнем. Як паведамляе “Новая газэта Смаргоні”, у тутэйшай вёсцы Сукневічы адкрыўся праваслаўны храм-часоўня Сьвятога Духа. Для сямі соцень жыхароў Смаргоншчыны, якія ў мінулую суботу бралі ўдзел ва ўрачыстасьцях, царкоўныя іерархі падрыхтавалі сюрпрыз. Яны абвясьцілі пра вяртаньне ў храм цудатворнай іконы Боскай Маці Сукневіцкай. Паколькі ў Сукневічах храм быў зачынены, гэтая ікона апошнія сорак гадоў знаходзілася ў чужым краі. Як зазначае газэта, пра гэтую цудатворную ікону ёсьць шмат паданьняў, зьвязаных перадусім зь дзівосным выздараўленьнем вернікаў. Шчырыя малітвы Боскай Маці Сукневіцкай, паводле выданьня, неаднойчы ратавалі іх ад невылечных хваробаў.
Таксама “Новая газэта Смаргоні” друкуе ў сьвежым нумары дакумэнты пачатку Першай усясьветнай вайны. Яны тычацца вайсковых дзеяньняў ля мястэчка Крэва, што адбываліся ў верасьні 1915 году. У той час расейская армія адступала праз гэтыя мясьціны пад націскам нямецкага войска. Гэтае адступленьне суправаджалася пастаяннымі сутычкамі праціўнікаў.Чытачы газэты атрымаюць, паводле дакумэнтаў, уяўленьне пра тагачаснае расейскае войска. Напрыклад, чатыры палкі 4-й Фінляндзкай дывізіі мелі кожны па адным батальёне, у якіх агулам быў 3221 жаўнер. Але на іх узбраеньні было ўсяго 22 кулямёты і 13 гармат. Таму “сутычкі” бакоў суправаджаліся масавымі стратамі жывой сілы расейскага войска. Напрыклад, толькі ноччу 29 верасьня 10-я рота 2-й Фінляндкай дывізіі страціла забітымі і параненымі 109 ваяроў са 119, а 11-я рота – 51 чалавека з 60-ці.