МАСКВА. Найбольшыя акцыянэры "ЮКАСу" Міхаіл Хадаркоўскі й Платон Лебедзеў, як чакаецца, сёньня выкажуць у судзе свае меркаваньні што да выстаўленых ім абвінавачаньняў. Напярэдадні ў Мяшчанcкім судзе Масквы прайшло абвяшчэньне абвінаваўчых заключэньняў у дачыненьні да Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева. Абодва адкінулі ўсе выстаўленыя ім вінавачаньні. Хадаркоўскага й Лебядзева, у прыватнасьці, вінавацяць у стварэньні ў 1994 годзе арганізаванай групы для атрыманьня падманным спосабам акцыяў расейскіх прадпрыемстваў.