Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўчая партыя брытанскага прэм’ера Тоні Блэра пацярпела паразу на давыбарах у парлямэнт


ЛЁНДАН. Кіроўчая партыя брытанскага прэм’ера Тоні Блэра пацярпела паразу на давыбарах у парлямэнт Вялікабрытаніі. Выбары адбыліся празь дзень пасьля абнародаваньня вынікаў расьсьледаваньня, якое засьведчыла, што ўрад Вялікабрытаніі перад пачаткам вайны ў Іраку абапіраўся на недакладныя зьвесткі пра наяўнасьць у рэжыму Садама Хусэйна зброі масавага зьнішчэньня. Вынікі давыбараў у Бірмінгэме й Лэстэры засьведчылі, што лейбарысты прайгралі лібэральным дэмакратам.
XS
SM
MD
LG