Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень перамогі ў Грунвальдзкай бітве ў Горадні актывісты БНФ усклалі кветкі да помніка Вялікаму князю Вітаўту


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сёньня ўвечары ў дзень 594-й гадавіны Грунвальдзкай перамогі сябры партыі БНФ усклалі кветкі ў памятных месцах Горадні. Напачатку яны наведалі помнік Вялікаму князю Вітаўту і мэмарыяльную шыльду, прысьвечаную паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі. Яна знаходзіцца на сьцяне Новага каралеўскага замку, дзе працавала паўстанцкае кіраўніцтва і некалькі дзён знаходзіўся сам Касьцюшка. Кветкі былі ўскладзены таксама да памятнага знаку “Пагоня на Грунвальд” каля Калоскай царквы і да валуна-помніка князю Давыду Гарадзенскаму.
XS
SM
MD
LG