ТЫРАНА. Парлямэнт Альбаніі зацьвердзіў закон пра кампэнсацыі былым вязьням камуністычных турмаў – у памеры ад 15 да 50 даляраў на месяц, у залежнасьці ад тэрміну зьняволеньня. Права на кампэнсацыі атрымаюць каля 10 тысяч чалавек. Прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што сумы выплат недастатковыя, і на знак пратэсту байкатавалі галасаваньне. Закон быў ухвалены дэпутатамі ад сацыялістычнай партыі – пераемніцы камуністычнай партыі, кіроўчай у Альбаніі з 1944 да 1990 году.