ПАДГОРЫЦА. У Чарнагорыі над будынкам парлямэнту ўпершыню ўзьняты новы дзяржаўны сьцяг. Ва ўрачыстай цырымоніі з гэтай нагоды ўдзельнічалі каля дзьвюх тысяч чалавек. Сьцяг Чарнагорыі – гэта чырвонае палотнішча з залатым двугаловым арлом. Чарнагорыя ўваходзіць у саюзную дзяржаву з Сэрбіяй, аднак чарнагорскі прэм’ер Міла Джуканавіч зноў заявіў, што мае намер правесьці ў 2006 годзе рэфэрэндум у пытаньні незалежнасьці.