Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прыпынілі выдаткаваньне 18 мільёнаў даляраў дапамогі Узбэкістану з прычыны парушэньня правоў чалавека


ВАШЫНГТОН. ЗША прыпынілі выдаткаваньне 18 мільёнаў даляраў дапамогі Узбэкістану з прычыны парушэньня правоў чалавека й дэмакратычных нормаў у гэтай краіне. У чэрвеньскай заяве Дзярждэпартамэнта ЗША згадвалася гібель падазраваных асобаў у зьняволеньні і нежаданьне узбэцкіх уладаў рэгістраваць апазыцыйныя партыі. Дзярждэпартамэнт ЗША аднак заявіў, што Узбэкістан, які дазволіў ЗША выкарыстоўваць адну са сваіх авіябаз для апэрацый у Аўганістане, застаецца важным партнэрам Вашынгтону ў барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG