Выступаючы ў панядзелак ў штаце Тэнэсі, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш фактычна прызнаў недахопы ў працы амэрыканскіх выведных службаў.
(Буш: ) “Нашай краіне патрэбна больш сакрэтных агентаў – і разумных агентаў – па ўсім сьвеце. Мы павінны мець найлепшую і самую сучасную тэхналёгію, каб бачыць і знаходзіць небясьпеку. Мы павінны мець лепшую каардынацыю паміж сілавымі ведамствамі. Мне трэба – і кангрэсу трэба – найлепшая з магчымых выведных службаў, каб абараніць амэрыканскі народ”.
Тым ня менш Буш зноў заявіў, што нягледзячы на перабольшаныя дадзеныя выведкі, якія ён атрымаў наконт ваенных магутнасьцяў рэжыму Садама, вайна супраць Іраку была неабходнай для абароны амэрыканскага народу. З гэтым згодны і Джэк Спэнсэр, аналітык у справе міжнародных дачыненьняў і абароны “Heritage Foundation”, дасьледчага цэнтру ў Вашынгтоне. Нягледзячы на справаздачу сэнацкай камісіі, Спэнсэр лічыць, што рэжым Хусэйна, улічваючы факты ўжываньня ім хімічнай зброі й нянавісьць да ЗША, мог нанесьці ўдары нетрадыцыйнага кшталту па Злучаных Штатах альбо аказваць дапамогу тэрарыстам ці зрабіць нешта яшчэ падобнае.
Гэтае меркаваньне, аднак, не падзяляе Джонатан Кларк, аналітык з Вашынгтонскага інстытуту Като і адзін з аўтараў кнігі “Самотная Амэрыка: нэакансэрватызм і сусьветны парадак”. У кнізе апісваюцца палітычныя карані замежнай палітыкі Буша, якую аўтары называюць аднабаковай. Кларк лічыць, што сканцэнтраваўшыся на Іраку, адміністрацыя Буша змарнавала магчымасьць захапіць кіраўніка Аль-Кайды Ўсама Бін Лядэна.
(Кларк: ) “Выглядае, што ўсе намаганьні, матэрыяльныя і людзкія рэсурсы, мы патрацілі ў адным накірунку, іракскім. Але гэта вельмі мала спрыяла нашай асноўнай мэце, хутчэй наадварот, павяло нас у адваротны бок. Тэракты 11 верасьня былі ўчынены пэўнай групоўкай людзей, і яны ўсё яшчэ на свабодзе”.
Кларк кажа, што рашэньне атакаваць Ірак не было вынікам апрацоўкі выведных дадзеных, а папярэднічала ім. Кларк сьцьвярджае, што адміністрацыя Буша вырашыла зрынуць Садама яшчэ ў першыя дні прэзыдэнцтва Буша, задоўга да тэрактаў 11 верасьня.
Варта дадаць, што другая частка сэнацкага расьсьледаваньня будзе прысьвечаная пытаньню, ці не наўмысна адміністрацыя Буша перабольшвала дадзеныя сакрэтных службаў, каб апраўдаць неабходнасьць вайны ў Іраку. Аднак гэтая частка справаздачы будзе апублікаваная толькі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2 лістапада.