Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманыя чатыры юнакі за распаўсюд “літаратуры палітычнага характару”


Міліцыянты затрымалі Паўла Хівука, Паўла Дземідзюка, Міхася Ільіна і Алеся Вашчулку каля кінатэатру «Беларусь», калі маладзёны распаўсюджвалі газэту «Зубр» і кнігу «Беларусь: нераскрытыя злачынствы найноўшай гісторыі». Пасьля складаньня міліцэйскага рапарту юнакоў адвезьлі ў пастарунак, дзе пратрымалі некалькі гадзінаў. Прадстаўніку інтарэсаў затрыманых Уладзімеру Вялічкіну міліцыянты распавялі, што адпускаюць юнакоў да прыняцьця рашэньня вышэйстаячым кіраўніцтвам, пра якое паведамяць дадаткова.
XS
SM
MD
LG