У вёску Гудзевічы, што на Мастоўшчыне, ехалі людзі з усёй Беларусі ня толькі, каб паглядзець мясцовы ўнікальны музэй, але й каб сустрэцца з Алесем Белакозам. Думаю, ня будзе перабольшаньнем сказаць, што ён і быў галоўным жывым экспанатам таго музэю, хоць паводле штатнага раскладу папросту зьяўляўся дырэктарам. І вось раённыя ўлады прымусілі Белакоза сысьці. Сысьці з музэю, які ён заснаваў, нястомна ўзбагачаў, якім ён жыў. Сёньня Алесь Белакоз -- госьць "Вольнай студыі”.
(Скобла: ) “Спадар Алесь, я ведаю, што ўлады мелі прэтэнзіі да вас і раней. А чым сёньня вы ім не дагадзілі?”
(Белакоз: ) “Я ніколі ня буду адпавядаць уладам. Чаму? Бо я ў музэі, і ня толькі ў музэі, паказваю русыфікатарскую ролю праваслаўнай царквы. Значыць, з папамі я ў дрэнных стасунках, яны ня любяць гэтага. Я гавару ім гэта ў вочы, калі яны прыходзяць на экскурсію. Я ксяндзам гавару, што польскі касьцёл увесь час праводзіць палянізацыю. Гэта таксама ім не падабаецца. І яны таксама перасталі езьдзіць да нас. Ну, з камуністамі й гаварыць няма чаго – я зь імі даўно “ў заводзе”. З лукашэнкаўцамі таксама. Дык што выходзіць? 99% насельніцтва – праваслаўныя, каталікі,камуністы, лукашэнкаўцы – усе супраць мяне. Вось такая сытуацыя склалася ў маім жыцьці”.
(Скобла: ) “А ці ня стала прычынай звальненьня вашая кніга “Каб жыла Беларусь”? Там ёсьць некалькі даволі вострых выказваньняў”.
(Белакоз: ) “Можа, і так. Загадчык аддзелу культуры Мастоўскага райвыканкаму Сьвістуноў запатрабаваў, каб кнігу выслалі ў райвыканкам. Выслалі. Прачытаў. “То падпішыце мне”. Я й падпісаў: “з удзячнасьцю за той рамонт, які калісьці будзе рабіцца ў нашым музэі”. Ну, вядома, кніга яму не магла спадабацца”.
(Скобла: ) “Што ж магло раздражніць мастоўскага начальніка ў кнізе Алеся Белакоза. Паслухаем невялікі фрагмэнт”.
Слова “беларускі” баяцца вымаўляць дыктары. Яны кажуць “нацыянальнае радыё”, “нацыянальны сход”, “нацыянальны друк”, “кіраўнік краіны”. Што не прэзыдэнт, а кіраўнік, то я разумею: яны ня хочуць называць прэзыдэнтам чалавека, тэрмін прэзыдэнцтва якога скончыўся. Паўтара года мы жывем без прэзыдэнта, але чаму прэзыдэнт краіны, а не Беларусі? Якой краіны? Так ня кажуць пра прэзыдэнтаў ні ў адной краіне сьвету. За словы “Жыве Беларусь!” садзяць у турмы, штрафуюць. Калі б у Варшаве чалавек крыкнуў: “Нех жые Польска”, а ў Маскве: “Да здравствует Россия”, – і яго пасадзілі ці аштрафавалі, то пра гэта ведаў бы ўвесь сьвет. А ў нас прызвычаіліся.
Цар сватаў нам свае гербы, палякі скрыва пазіралі на Пагоню, бальшавікі садзілі ў турмы й нават расстрэльвалі беларускіх патрыётаў за спрадвечную беларускую сымболіку, а цяпер беларускі прэзыдэнт арганізуе паляваньне на ўсё беларускае. Як гэта разумець?
(Скобла: ) “Спадар Алесь, але, наколькі я разумею, наўпрост вам не было сказана, што вы напісалі нешта ня тое. Дык за што канкрэтна вас зьвінавацілі?”
(Белакоз: ) “Прывезьлі ў музэй лукамольцаў. А я, як заўсёды, зь бел-чырвона-белым значком, зь бел-чырвона-белым гальштукам. І пытаецца адна з начальніц у старшыні калгасу (ён таксама быў): “А чаму ён з гэтым значком ходзіць?” А той адказвае: “Гэта чалавек, які ўсё жыцьцё моліцца аднаму богу, і не мяняе”. І да гэтага адказу не было як прычапіцца. Ім, відавочна, гэта не спадабалася. На экскурсіі я тым лукамольцам паказаў, што беларускіх патрыётаў трымалі ў турмах пры Польшчы, трымалі ў канцлягерах пры немцах, і потым тых самых людзей у тых жа канцлягерах пры савецкай уладзе. А абласны наш ідэоляг Марыя Бірукова пытаецца: “А каго пры савецкай уладзе трымалі?” Ну, я даў канкрэтныя прыклады і ёй, і ўсёй экскурсіі. Як жа гэта ім магло падабацца? Асабліва на мяне ўзьелася начальніца абласнога ўпраўленьня культуры Кадзевіч. Гэткая яна няшчырая. Раней дык цалавала, абдымала, дзякавала за музэй. Вось яна й дала загад у Масты загадчыку аддзелу культуры Сьвістунову, хоць той і сам стараўся. То папракаў, што я сьнегу вакол музэю ня чышчу, то чаму пляфоны вісяць старыя… Усё, што ні рабіў, усё было дрэнна. І так трыццаць шэсьць гадоў!”
(Скобла: ) “Вы ў музэі ад часу яго заснаваньня – трыццаць шэсьць гадоў. Як жа вы цяпер безь яго? Ці не спрабавалі застацца звычайным музэйным супрацоўнікам?”
(Белакоз: ) “Я нават такое прасіў: жонка мае стаўку назіральніцы, дык давайце мы гэтую стаўку падзелім на двох – паўстаўкі ёй, паўстаўкі мне. Сям’я, маўляў, нічога ня выйграе: што мелі – тое й будзем мець. Але я меў бы магчымасьць заходзіць у музэй як афіцыйны работнік. І гэтага нельга”.
(Скобла: ) “Гудзевіцкі музэй безь Белакоза – ужо ня той музэй, у які ехалі здалёку. Тыя людзі, якім экскурсіі праводзілі асабіста вы, думаю, пагодзяцца са мною. Калі ў музэй будуць прыяжджаць наведнікі й прасіць адміністрацыю, каб экспазыцыю паказалі вы, згодзіцеся?”
(Белакоз: ) “Я пытаўся пра гэта ў цяперашняй дырэктаркі. Яна сказала, што мне будзе дазволена праводзіць экскурсіі вучням. Праўда, не сказала, ці дазволяць дарослым”.
(Скобла: ) “Новым дырэктарам музэю стала Вольга Клімуць. Яна, здаецца, вашая вучаніца?”
(Белакоз: ) “Так, мая вучаніца колішняя”.
(Скобла: ) “Як вы мяркуеце, ці застанецца ў Гудзевіцкім музэі тая экспазыцыя, якую працяглы час зьбіралі вы, ці пры новай дырэктарцы нешта будзе зьменена?”
(Белакоз: ) “Дык ужо зьмянілі. Выставы, прысьвечанай 60-годзьдзю перамогі, я ўжо не рабіў. Дарэчы, у нас у адной з заляў ваенная тэма прысутнічае. І там паказана, што аднавяскоўцаў нашых у вайну пайшло 187 чалавек, зь іх 106 загінулі. Гэта ж больш, чым палавіна. І мы гэта паказваем. Але ім, відаць, ня гэта трэба. Мы нават паказваем польска-нямецкую вайну, першую ўсясьветную. Мы паказваем, што вечна галодныя былі салдаты, што кухня заўсёды чамусьці спазьнялася.
Мне загадчык аддзелу культуры “закінуў”: чаму ў музэі няма партрэта прэзыдэнта, гербу й сьцягу сучаснага? Ну, мы маем усе сьцягі: і сапраўдны беларускі, і савецкі. І цяперашні будзем мець. Ува ўсякім выпадку, калі яго будуць здымаць, то тады мы й пажывімся: і калгас аддасьць, і сельсавет. Мы так робім. З савецкімі так было – нам ахвяравалі. Бо й праўда: нашто выкідаць – ён жа быў.”
(Скобла: ) “Ці пасільнай для новай кіраўніцы будзе тая нялёгкая ношка, якую доўгі час несьлі вы?”
(Белакоз: ) “Тут цяжкая сытуацыя. Ведаеце, і мне цяжка было. Вельмі цяжка. Чапляліся да ўсяго. Прыкладам, сьцены ня ў той колер пафарбую – а трэба было ў чырвоны. Быццам тут у нас ня музэй, а разьніца… Праводзіць мяне на пэнсію прыехалі Сьвістуноў, старшыня раённага савету дэпутатаў, інспэктар. Павіншавалі з тым, што мяне ўжо выганяюць. Я ім сказаў многае з таго, што й вам, а прыканцы прачытаў верш Янкі Купалы “Ворагам беларушчыны”:
Напасьцю, лаянкай напраснай Грудзей ня варта мазаліць. Не пагасіць вам праўды яснай – Жыў беларус і будзе жыць!
К свабодзе, роўнасьці і знаньню Мы працярэбім сабе сьлед, І будзе ўнукаў панаваньне Там, дзе сягоньня плача дзед!
Там, дзе я плачу (сьмяецца)”.
(Скобла: ) “Некаторыя дэпутаты Мастоўскага райсавету выступілі на вашу абарону. Дэпутат Алесь Зарамбюк зьбірае подпісы. Як вы лічыце, нашую ўладу ў нечым можна пераканаць?”
(Белакоз: ) “Вы ведаеце, нашая ўлада вельмі тупая, і з гэтай прычыны нічога ня будзе. Яны нават са сваіх прыхільнікаў (я ніколі ня быў іхным прыхільнікам) робяць ворагаў. Падам вам такі прыклад. Зьміцер Іваноўскі – разумны хлопец, таленавіты мастак. Раней неяк мы зь ім разгаварыліся пра палітыку, і ён кажа: “Мая палітыка – гэта карціны”. Ён у 1993 годзе намаляваў карціну: пад бел-чырвона-белым сьцягам стаіць хлопчык і просіць паратунку для сваёй мамы. Што ж тут такога? Тады ж гэты сьцяг быў дзяржаўным! Прыехалі да яго адпаведныя службы, прычапіліся. “Дык што, я ня маю права маляваць дзяржаўны сьцяг?!” – абурыўся мастак. Аказваецца – нельга. Забралі ў яго замежны пашпарт, хлопец стаў невыязным. А ў яго адбыліся чатыры выставы ў Варшаве, тры – у Бэрліне, выстава ў Лёндане, у Гамбургу, у Кракаве… Карціны – нарасхват. Ганарыцца такім трэба. Не. Яны яго ворагам зрабілі. Іваноўскі паглядзеў-паглядзеў і пайшоў у апазыцыю. Дык калі зь яго зрабілі ворага, то што пра мяне гаварыць?”
(Скобла: ) “Дзякуй вам за гутарку, і трымайцеся.
Алеся Белакоза звальняюць з працы не ўпершыню. Але ранейшая ўлада разумела значнасьць гэтае асобы. У свой час за дырэктара Гудзевіцкага музэю заступіўся старшыня Мастоўскага райвыканкаму Ўладзімер Вашко, які кіраваў раёнам з 1973 да 1990 году. Гаворыць ягоны сын, пісьменьнік Лявон Вашко, які жыве ў Мастох.
(Вашко: ) “Гэта найперш ганьба для мясцовых уладаў, якія не разумеюць, што такое культура, не разумеюць элемэнтарных законаў маралі. Звольнілі чалавека, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў музэю, апошнія капейкі настаўніцкія аддаваў на экспанаты. Гудзевіцкі музэй – унікальны музэй, а Алесь Белакоз – унікальны чалавек. У Гудзевічы едуць людзі з Польшчы, зь Літвы, нават з Амэрыкі – і гэта ўсё ягоная заслуга. У нашым музэі ёсьць такія экспанаты, якіх у Менску няма. Узяць глёбус беларускі – дык другога й у космасе няма, адзінкавы экзэмпляр у Гудзевічах.”
(Скобла: ) “Лявон, а як яно выглядае на месцы? Сытуацыю яшчэ можна неяк выправіць?”
(Вашко: ) “Я размаўляў з дэпутатам раённага савету Алесем Зарамбюком, які ўсю гэтую справу падняў: сабраў подпісы вядомых людзей на падтрымку Белакоза й хацеў з адмысловым зваротам выступіць на сэсіі. Але мясцовае начальства адключыла мікрафон. Начальства пакінула залю, але дэпутаты не разышліся: ім было цікава паслухаць. Сытуацыю можна выправіць, і зрабіць гэта трэба законна – прыняць рашэньне на сэсіі райсавету й абавязаць выканаўчыя ўлады вярнуць Белакоза на ранейшую пасаду, папрасіўшы ў яго прабачэньня.”
(Скобла: ) “Як мы пачулі, зь Менску ў Масты быў накіраваны ліст на падтрымку Белакоза. Сярод іншых вядомых людзей яго падпісаў і акадэмік Радзім Гарэцкі”.
(Гарэцкі: ) “Алесь Белакоз – выдатны краязнавец і музэязнавец-навуковец. Я яму дапамагаў у стварэньні гэалягічнай экспазыцыі. Ён рабіў і робіць вялікую справу. Мне шкада, што зь ім так абышліся, гэта несправядліва. Белакоз – моцны, поўны натхненьня. Я летась быў у яго на 75-годзьдзі, дык ён такую экскурсію для гасьцей правёў! Усе былі ў захапленьні! Трэба аднавіць яго на дырэктарскай пасадзе”.
(Скобла: ) “Ня мог я не зьвярнуцца па тлумачэньні й да новай кіраўніцы музэю. Я спытаўся ў Вольгі Клімуць, што яна рабіцьме, калі наведнікі будуць патрабаваць для экскурсій Белакоза? І вось што пачуў у адказ”.
(Клімуць: ) “Вядома ж, будзе вельмі добра, калі ён зможа праводзіць экскурсіі, ды яшчэ калі яму за працу плаціць будуць. Начальства – супраць гэтага, а я – не. Я думаю, што яго з палітычных матываў звольнілі, а не з прычыны ўзросту. Ён ніколі не баяўся казаць праўду ў вочы”.
(Скобла: ) “А ці ў вашай кампэтэнцыі працаўладкаваць Белакоза ў створаным ім музэі?”
(Клімуць: ) “Як дырэктар, я, па сутнасьці, магу гэта зрабіць. Праўда, калі я гэта зраблю, то, магчыма, ужо ня буду дырэктарам. Мне перад Белакозам, калі па праўдзе сказаць, вельмі няёмка. Я апынулася паміж двох агнёў. Зьверху на мяне ціснуць, а я не магу сказаць тое, што яны мне загадваюць. І я папросту ігнарую, можна сказаць, некаторыя загады. Думаю, што паціхеньку гэта ўсё ўтрасецца. Нарабілі яны многа шуму зь нічога”.
(Скобла: ) “Такім чынам, не пэнсійны век стаўся прычынай звальненьня Алеся Белакоза, што прызнае й новая дырэктарка. А напрыканцы перадачы – невялікая гісторыя. Аднойчы старога паэта й навукоўца Максіма Рыльскага выклікалі ў ЦК кампартыі Ўкраіны. За нешта лаялі, за нешта папракалі. Сівагаловы акадэмік слухаў-слухаў чыноўніка, а потым перапыніў: “Вы прыйшлі й пойдзеце, а я ўжо застаўся”. І выйшаў. Алесь Белакоз таксама ўжо застаўся, адрозна ад ніцавокіх дачасьнікаў у райвыканкамаўскіх кабінэтах”.