ТЭЛЬ-АВІЎ.Чакаецца, што сёньня адбудуцца перамовы аб стварэньні ўраду нацыянальнага адзінства паміж левацэнтрысцкай партыяй працы на чале з Шымонам Перэсам і партыяй Лікуд на чале з прэм’ерам Арыэлем Шаронам. У панядзелак прэм’ер-міністар вытрымаў галасаваньне ў пытаньні вотуму недаверу да яго. За й супраць Шарона выказаліся па 55 дэпутатаў кнэсэту. Згодна з Канстытуцыяй, для адстаўкі прэм’ера патрэбны 61 голас. Пытаньне пра давер прэм’еру ўзьнікла з прычыны эканамічнай палітыкі кабінэту, аднак падзеі разьвіваліся на фоне вострага крызысу, выкліканага плянам Шарона, які прадугледжвае выхад Ізраілю к канцу 2005 году з паласы Газы й ліквідацыю там габрэйскіх паселішчаў.