Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны абяцае правядзеньне свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма паабяцаў зрабіць ўсё, што ён зможа, каб гарантаваць правядзеньне свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў ва Украіне ўвосень. Учора была 10-ая гадавіна прэзыдэнцкага кіраваньня Кучмы. Апазыцыя засьцерагаецца таго, што Кучма і ягонае атачэньне могуць паўплываць на ход галасаваньня, якое адбудзецца 31 кастрычніка. Леанід Кучма падтрымлівае кандыдата на прэзыдэнты дзейнага прэм’ера Віктара Януковіча. Ягоны галоўны сапернік -- лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка. Украінскі прэзыдэнт сказаў, што за ходам галасаваньня будзе сачыць вельмі шмат назіральнікаў. Паводле Кучмы, больш важна, як будуць адбывацца выбары, чым тое, хто стане прэзыдэнтам. Леанід Кучма ізноў заявіў, што ня будзе балятавацца на трэці тэрмін, нягледзячы на адпаведны дазвол Канстытуцыйнага суду Украіны.
XS
SM
MD
LG