Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене адбылося пахаваньне прэзыдэнта Аўстрыі Томаса Клестыля


ВЕНА. У Вене адбылося пахаваньне прэзыдэнта Аўстрыі Томаса Клестыля, які памёр ад сардэчнага прыступу ва аўторак ва ўзросьце 71 год. У жалобнай цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўнікі Аўстрыі і мноства прадстаўнікоў іншых краінаў сьвету, у тым ліку прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін, губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгэр, нараджэнец Аўстрыі. Томас Клестыль быў кіраўніком аўстрыйскай дзяржавы з 1992 году. Ён памёр за два дні да завяршэньня другога – і апошняга – тэрміну сваіх паўнамоцтваў
XS
SM
MD
LG