КАБУЛ. Прэзыдэнцкія выбары ў Аўганістане прызначаныя на 9 кастрычніка, – пра гэта паведаміў кіраўнік камісіі для правядзеньня выбараў Закім Шах. Паводле яго словаў, парлямэнцкія выбары праз тэхнічныя праблемы й адсутнасьць бясьпекі ў краіне будуць адкладзеныя да наступнага году.