Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі ў АБСЭ Віктар Гайсёнак: “Гэта не перамога, але і не саступка”


Юры Дракахруст, Прага На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Эдынбургу прысутнічаў сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ Віктар Гайсёнак. Мы папрасілі яго пракамэнтаваць пагадненьне, падпісанае ўчора паміж рабочай групай асамблеі і беларускай парлямэнцкай дэлегацыяй.

(Карэспандэнт: ) “У чым сэнс гэтага пагадненьня, што было падпісана паміж рабочай групай і беларускай дэлегацыяй? Які яго зьмест?”

(Гайсёнак: ) “Што тычыцца зьместу гэтай сумеснай заявы, то адзначаецца, што нашая парлямэнцкая група будзе перш за ўсё спрыяць правядзеньню парлямэнцкіх выбараў у адпаведнасьці з патрабаваньнямі Арганізацыі па супрацоўніцтву і бясьпецы ў Эўропе (АБСЭ). Гэта асноўнае. І далей ёсьць дамоўленасьць, што ў межах супрацоўніцтва рабочай групы па Беларусі ПА і нашага парлямэнту пройдзе шэраг сэмінараў, у тым ліку па інвэстыцыях у Рэспубліку Беларусь, потым, па пытаньнях, што зьвязаныя са сродкамі масавай інфармацыі, ды іншыя”.

(Карэспандэнт: ) “Гэтая дэклярацыя зь беларускага боку падпісаная менавіта парлямэнцкай дэлегацыяй? Бо ня надта зразумела, а як парлямэнцкая дэлегацыя і парлямэнт увогуле могуць паўплываць на хаду перадвыбарчай кампаніі? Гэта ж у асноўным прэрагатыва выканаўчай улады, якую Вы прадстаўляеце там”.

(Гайсёнак: ) “Я разумею. Перш за ўсё ў заяве адзначаецца, што наша парлямэнцкая асамблея будзе спрыяць [правядзеньню дэмакратычных выбараў]. Гэта азначае, што яны будуць прымаць адпаведныя захады ў межах сваіх паўнамоцтваў”.

(Карэспандэнт: ) “Некаторыя сябры парлямэнцкай дэлегацыі выказаліся ўжо, што гэта перамога беларускага боку. Вы згодныя з такой трактоўкай? Ці можа гэта наадварот пэўная саступка?”

(Гайсёнак: ) “Я б не называў гэта ні перамогай, ні саступкай. Ідзе нармальны дыялёг. Тое, што два бакі прыслухоўваюцца адзін да аднаго – гэта нармальная сытуацыя, звычайная дыпляматычная і парлямэнцкай практыка”.

Гэта быў сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ Віктар Гайсёнак.

Гл. таксама • На 13-й сэсіі ПА АБСЭ ў Эдынбургу падпісаная сумесная дэклярацыя паміж рабочай групай па Беларусі і афіцыйнай беларускай дэлегацыяй • Вінцук Вячорка пра падпісаньне заявы ў Эдынбургу: “Гэта разьлік на тое, што дэклярацыя і папера – гэта адно, а практыка – гэта другое”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG