Нагодаю для адмоўнага адказу стаў ліст, пад якім падпісаліся 38 сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Яны прасілі дазволу на ўсталяваньне драўлянага крыжа ў мястэчку Чырвоная Слабада (раней Вызна) у гонар падзеяў Слуцкага збройнага чыну. На крыжы шчыльдачка: “Героям Слуцкага збройнага чыну. Яны пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”. Да ліста прыклалі абгрунтаваньне — ліст намесьніка дырэктара інстытуту гісторыі прафэсара Ўладзімера Навіцкага. Гісторык даў кароткую гістарычную даведку пра Слуцкае збройнае выступленьне і пра тактыку партызанскіх баёў, якую ўжывалі апалчэнцы супраць бальшавіцкіх войскаў.
Адзін з такіх баёў працягласьцю два дні адбыўся каля Вызны 17 сьнежня. Мястэчка двойчы пераходзіла з рук у рукі, пакуль бальшавікам, што атрымалі дапамогу са Слуцку, са значнымі стратамі ў жывой сіле канчаткова не ўдалося выбіць адтуль беларускіх вайскоўцаў.
Нягледзячы на гістарычную даведку акадэмічнага інстытуту, старшыня Салігорскага райвыканкаму Мікалай Арцюшкевіч адказаў: “грунтуючыся на грамадзкай думцы жыхароў г.п.Чырвоная Слабада і гістарычных зьвестках аб тым, што ў цэнтры пасёлку ніякіх пахаваньняў удзельнікаў баявых дзеяньняў, зьвязаных са Слуцкім паўстаньнем няма.., а таксама ўлічваючы аргумэнты Чырвонаслабодзкага выканкаму, Салігорскі райвыканкам супраць усталяваньня крыжа”.
Намесьнік старшыні Салігорскага выканкаму спадар Казакевіч адмовіўся камэнтаваць адмову Радыё Свабода. Вось што ён паведаміў:
(Казакевіч: ) “Жыхары гарадзкога пасёлку, калі прыяжджае група, заўсёды выказваюць незадаволенасьць. Там пару разоў былі намаганьні ўсталяваць крыж, але яны яго здымалі”.
Гаворыць намесьнік старшыні Кансэрватэўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валеры Буйвал:
(Буйвал: ) “Усё гэта цалкам зразумела і кладзецца ў агульную канву цяперашняй палітыкі антынароднага рэжыму, які робіць усё дзеля таго, каб інкарпараваць Беларусь. Пасьлядоўна, як і бальшавіцкія папярэднікі яго, ненавідзіць нашу гісторыю, не прызнае яе каштоўнасьці і баіцца народнай памяці пра нашых герояў, якія на Случчыне ў 1920 годзе змагаліся менавіта супраць барбарскага расейскага нашэсьця”.
Гісторык Уладзімер Навіцкі ў сваім лісьце зазначыў, што ўсталяваньне крыжа ў Чырвонай Слабадзе стане данінай пашаны змагарам за незалежнасьць Беларусі. Ён будзе нагадваць нашчадкам пра тое, што беларускі народ ніколі ня зьмірыцца з чужынскім панаваньнем і да канца будзе змагацца са сваю свабоду.